Кізі́льнік суцэльнакрайні, кізільнік звычайны (Cotoneaster integerrimus) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Лістападны шматгадовы галінасты куст вышынёй да 2 м. Маладыя галінкі густа апушаныя, потым голыя. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, на чаранках. Зверху лісце цёмна-зялёнае, знізу — шаравата-лямцавае. Кветкі ружаватага колеру, з пяццю пялёсткамі, у паніклых пазушных пучках. Плод — амаль круглыя яблыкі, ярка-чырвоныя, з 3—4 костачкамі.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана пераважна ў Заходняй Еўропе і Скандынавіі, а таксама на тэрыторыі Крыма і на Каўказе. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф. Расце ў горных стэпах і на горных сухіх лугах, камяністых россыпах, у парках і садах. Цвіце ў маі—чэрвені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Івана-Франкоўскай і Чарнігаўскай абласцей Украіны.

Дэкаратыўная расліна.

Сінонімы nom. illeg.

Літаратура

Спасылкі

Cotoneaster integerrimus Medik. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Кізільнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1793 годзе