__NOTOC__
80-я асобная мотастралковая брыгада (арктычная) — тактычнае злучэнне берагавых войскаў Ваенна-марскога флоту Расійскай Федэрацыі.
Умоўнае найменне — воінская часць № 34667 (в/ч 34667). Скарочанае сапраўднае Найменне — 80 омсбр(а).
Фарміраванне ўваходзіць у склад 14-га армейскага корпуса Аб’яднанага стратэгічнага камандавання «Паўночны флот». Пункт пастаяннай дыслакацыі — пасёлак Алакурці Мурманскай вобласці.
Гісторыя 80-я асобная мотастралковая брыгада была створана 31 снежня 2014 года, баявы сцяг уручана 17 студзеня 2015 года камандуючым Паўночным флотам адміралам Уладзімірам Каралевым камандзіру брыгады палкоўніку Іллі Паўлоўскаму.
Задачы Задачай асобнай брыгады з’яўляецца кантроль тэрыторый ад Мурманска да Новасібірскіх астравоў у аператыўным узаемадзеянні з часцямі ПДВ і марской пяхоты Паўночнага флота. Вучэнні рэгулярна праходзяць на расейскіх арктычных выспах і Таймыры.
Арганізацыя кіраванне; 1-ы мотастралковы батальён; 2-ы мотастралковы батальён; выведвальны батальён; стралковая рота (снайпераў); гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізіён; зенітна ракетная батарэя; інжынерна-сапёрная рота; батальён сувязі; рота матэрыяльнага забеспячэння; рота БЛА; рота РХБ абароны; рота РЭБ; медыцынская рота.
Абсталяванне і ўзбраенне Аснову транспартнай тэхнікі брыгады складаюць гусенічныя цягачы МТ-ЛБВМК, двухзвенныя цягачы ДТ-10, ДТ-30 і ТТМ-4902, снегоходы А-1, ТТМ-1901 «Беркут» з ацяплянай кабінай, паўнапрывадныя грузавікі Урал і КАМАЗ, адаптаваныя да экстрэмальна нізкіх тэмператур (да −52 °C).
На ўзбраенні брыгады складаюцца самаходныя гаўбіцы 2С1. 82-мм мінамёты 2Б14, БПЛА Арлан-10.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Воінскія часці і фарміраванні Расіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе