Бітва за Рамадзі — штурм іракскага горада Рамадзі іракскімі паўстанцамі.
Напад баевікоў на горад стаў магчымы дзякуючы дэстабілізацыі абстаноўкі ў гэтай частцы краіны. Яшчэ ў канцы лістапада 2005 года сітуацыя ў правінцыі Анбар канчаткова выйшла з-пад кантролю амерыканцаў. Малалікія паліцэйскія сілы губернатара не змаглі супрацьстаяць паўстанцам. Штурм горада паўстанцамі сур’ёзна падарваў пазіцыі ЗША, бо Рамадзі з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі. Аднак пасля некалькіх месяцаў разлютаваных баёў, амерыканскія сілы пры падтрымцы новай іракскай арміі змаглі супыніць наступленне праціўніка. Страты ЗША склалі 94 чалавек забітымі і каля 200 параненымі, іракскай арміі — 30 забітымі, баевікоў — ад 750 да 1100 забітымі.
Спасылкі Cordon and Search Operations in Ramadi - Defense Visual Information Distribution Service Oct 25 2006 Ramadi: ‘Heart of an Insurgent Hotbed’ - Veterans of Foreign Wars
Катэгорыя:Бітвы і аперацыі Іракскай вайны Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Канфлікты 2006 года