Свабодны прафсаюз металістаў (: СПМ) — беларускі прафесійны саюз, член Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

Гісторыя СПМ быў створаны шляхам аддзялення ад Свабоднага прафсаюза Беларускага ў 1995 годзе. Афіцыйна прафсаюз быў зарэгістраваны 16 кастрычніка 1995 годаНезалежныя дэмакратычныя прафсаюзы Беларусі — лакаматыў сацыяльных пераўтварэнняў? // с. 13.

19 ліпеня 2022 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць прафсаюза па прычыне таго, што кіраўніцтва і шэраг членаў прафсаюза прымала ўдзел у так званай «дэструктыўнай дзейнасці, масавых мерапрыемствах, якія парушалі грамадскі парадак, распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю эстрэмісцкага зместу».

Старшыні Аляксандр Бухвостаў (з 2012)Свабодны прафсаюз металістаў рыхтуе патрабаванні ўраду

Спасылкі

Афіцыйны сайт СПМ

Катэгорыя:Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў Катэгорыя:1995 год у Беларусі