Хло́рысты калій, хларыд калію, KCl — неарганічнае хімічнае злучэнне, соль, утвараемая ў выніку ўзаемадзеяння калію і яго злучэнняў з салянай кіслатой і яе солямі.

Белыя крышталі або белы крышталічны парашок без паху. Салёны на смак. Тэмпература плаўлення — 776 °C. Тэмпература кіпення — 1407 °C. Шчыльнасць — 1980 кг/м³. Раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў спірце.

Выкарыстанне Выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы ў якасці мінеральнага ўгнаення, у медыцыне, біялагічных і хімічных даследаваннях, у металургіі.

Літаратура

Катэгорыя:Хларыды Катэгорыя:Злучэнні калію Катэгорыя:Харчовыя дабаўкі