«Памяць» — мемарыял у Мінску, размешчаны па праспекце Дзяржынскага, насупраць могілак Пятроўшчына.
Гісторыя У брацкай магіле пахаваны 35 савецкіх воінаў, якія загінулі пры абароне Мінска ў гады Вялікай Айчыннай вайныВ торжественной обстановке состоялось открытие после реконструкции мемориала «Память» — братской могилы на проспекте Дзержинского. . У 1941 і 1944 гадах мясцовыя жыхары ўпотай хавалі воінаў каля дарогі, на сваіх падворках, у палях. Пасля вайны целы эксгумавалі і перапахавалі ў брацкай магілеНемые воспоминания: какие мемориалы и памятники в Минске посвящены событиям Великой Отечественной .
Пошукавая праца па высвятленні імёнаў салдат была распачата яшчэ ў 1980 годзе настаўнікамі і навучэнцамі СШ № 67 сталіцы. Школьнікі пад кіраўніцтвам педагогаў запісвалі ўспаміны жыхароў в. Пятроўшчына, накіроўвалі запыты ў архівы, пісалі лісты па тых адрасах, якія былі знойдзены ў медальёнах.
У 1981 годзе на магіле была пастаўлена стэла са словамі: «Слава героям Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.».
Па меры пошуку было высветлена 11 імёнаў пахаваных салдатаў. У 1991 годзе на месцы стэлы быў пастаўлены гранітны помнік з залатой зоркай і надпісам: «Яны ваявалі за Радзіму». Былі выбіты высветленыя імёны і прозвішчы байцоў. Але да сённяшняга дня застаюцца невядомымі імёны яшчэ 24 салдат.
У 2013 годзе па ініцыятыве кіраўніцтва адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, за кошт добраахвотных ахвяраванняў прадпрыемстваў, арганізацый і жыхароў раёна праведзена рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу. Цалкам зменена яго архітэктурнае і мастацкае афармленне. Аўтарам ідэі рэканструкцыі выступіў архітэктар Леанід Левін. Над стварэннем помніка працавалі архітэктары Галіна Левіна і Аляксандр Капылоў, скульптар Аляксандр Шапо…І адзінаццаць арабін № 47 (1121) 23.11.2013 — 29.11.2013 г. Помнік быў адкрыты 7 лістапада.
Апісанне На магіле размешчаны 11 зорак, на якіх напісаныя імёны загінулых воінаў, а таксама стэлу памяці 24 невядомых салдат. Побач з абеліскам і алеяй з зорак пастаўлена скульптурная кампазіцыя ў выглядзе пажылой жанчыны, якая сядзіць каля помніка, сціснуўшы ў руках салдацкую пілотку, як сімвал матак, якія не дачакаліся сваіх сыноў з вайны і смуткуюць каля іх магілак. А Чорная пліта-п’едэстал аб’ядноўвае ўсе элементы мемарыяла-скульптуры: маці, салдацкую пірамідку і зоркі. За зоркамі пасаджаны адзінаццаць чырвоных арабін.
Спасылкі Мемориал «Память» — братская могила на проспекте Дзержинского 07.02.2021 // Мінск стары і новы
Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі Катэгорыя:Брацкія магілы Мінска Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Творы Аляксандра Шапо Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Галіны Левінай Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Капылова Катэгорыя:Праспект Дзяржынскага (Мінск) Катэгорыя:2013 год у Мінску