Клементы́нум (, ) — гістарычны комплекс барочных будынкаў езуіцкага калегіума ў Празе, у квартале Старое Места. У будынку знаходзіцца Нацыянальная бібліятэка Чэшскай Рэспублікі. Пры плошчы ў 20 тыс. м² Клеменцінум сярод гісторыка-архітэктурных комплексаў чэшскай сталіцы саступае толькі Пражскаму Граду. У 2005 годзе занесены ў рэестр «Памяць свету».

Гісторыя Клеменцінуму сягае XI стагоддзя, калі на гэтым месцы паўстала капліца, прысвечаная св. Кліменту. У Сярэднявеччы быў заснаваны дамініканскі кляштар, пераўтвораны ў 1556 годзе на езуіцкі калегіум. У 1622 годзе езуіты перанеслі ў Клеменцінум бібліятэку Карлавага ўніверсітэта, а ў 1654 годзе калегіум зліўся з універсітэтам. Езуіты заставаліся ў будынку да 1773 года, калі імператрыца Марыя Тэрэзія загадала стварыць тут абсерваторыю, бібліятэку і ўніверсітэт. Ад 1782 года ў Клеменцінуме знаходзяцца фонды Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі.

Літаратура Jaroslava Kasparová & Karel Macák: Utilitas matheseos. Jezuitská matematika v Klementinu (1602—1773). [Каталог виставки]. Praha 2002. Zdislav Šíma: Astronomie a Klementinum. Praha 2001. Kateřina Hekrdlová & Zděnek Franc: Klementinská knihovna. K 220. výročí zveřejnění. Praha 1997.

Спасылкі

Афіцыйная старонка Афіцыйная старонка Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі

Катэгорыя:Бібліятэкі Прагі Катэгорыя:Збудаванні Чэхіі ў стылі барока Катэгорыя:З’явіліся ў 1556 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя помнікі культуры Чэхіі Катэгорыя:Карлаў універсітэт Катэгорыя:Стара-Места Катэгорыя:Кляштары Чэхіі