Верхне-Французскі політэхнічны ўніверсітэт () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Валансьен і дадатковымі кампусамі ў Камбрэ і Мабёжы.
Гісторыя У 1962 годзе ў Валансьене быў адкрыты ўніверсітэцкі інстытут машынабудавання. У 1964 годзе быў створаны філіял Лільскага ўніверсітэта. Першыя прадметы, якія выкладаліся тут, — гэта механіка і металургія. У 1966 годзе быў створаны Валансьенскі навуковы ўніверсітэцкі каледж. Гэты каледж цалкам залежаў ад Лільскага ўніверсітэта. У 1969 годзе ў ходзе рэарганізацыі Лільскага ўніверсітэта, які быў падзелены на тры самастойныя ўніверсітэты, Валансьенскі навуковы ўніверсітэцкі каледж быў ператвораны ў паўнавартасную ВНУ. У 1970 годзе быў створаны ўніверсітэцкі каледж моў, літаратур і мастацтваў. У 1978 годзе ВНУ стала паўнавартасным універсітэтам. Валансьенскі ўніверсітэт становіцца політэхнічным універсітэтам у 2019 годзе са статусам эксперыментальнай дзяржаўнай установы.
Структура Інстытут прыкладных навук Тэхналагічны інстытут Інстытут дзелавога адміністравання Інстытут падрыхтоўкі да агульнага кіравання Сацыяльна-гуманітарны інстытут Факультэт права, эканомікі і менеджменту Факультэт літаратур, моў, мастацтваў і гуманітарных навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:Валансьен Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Францыі