Хайнаньская аперацыя — японская дэсантная аперацыя па захопу вострава Хайнань падчас Япона-кітайскай вайны.
Ход аперацыі У пачатку лютага 1939 года японскія дэсантныя караблі з порта Гуанчжоў з войскамі ў 20 тысяч чалавек, выйшлі ў моры для правядзення дэсантнай аперацыі на востраве Хайнань.
Японцы падзяліліся на дзве групы: адна група, якая прыкрывалася 6 баявымі караблямі, накіравалася да паўночнага ўзбярэжжа вострава Хайнань; другая група пры падтрымцы авіяносца і некалькіх эсмінцаў рушыла да паўднёвага ўзбярэжжа вострава.
10 лютага пачалася высадка дэсанту на паўночным узбярэжжы. Японцы прасоўваліся пад прыкрыццём бамбардзіроўшчыкаў і карабельнай артылерыяй. Падчас баёў на ўзбярэжжы кітайская армія пашкодзіла 2 японскіх транспартных судна і патапілі 1 баржу з японскімі салдатамі. Японскія часці захапілі гарады Цзюньчжоў і Хайкоў.
11 лютага пачалася высадка на паўднёвым узбярэжжы. Яна таксама ўвянчалася поспехам японскіх сіл.
Неўзабаве востраў быў цалкам захоплены японскімі войскамі.
Спасылкі Японо-китайская война (1937—1945) События в Китае в 1939 году
Катэгорыя:Хайнань Катэгорыя:Люты 1939 года Катэгорыя:Канфлікты 1939 года Катэгорыя:Япона-кітайская вайна (1937—1945)