Лоеўскі прарыў — прарыў 1-га дывізіёна кананерак Дняпроўскай ваеннай флатыліі праз умацаваны раён польскіх войск на Дняпры каля Лоева ў савецка-польскую вайну 1920 года. Асноўная мэта аперацыі — прайсці ўніз па Дняпры і забяспечыць пераправу ўдарнай групы 12-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту.

Падрыхтоўка Пасля ўзяцця польскімі войскамі Кіева, да Лоева адышоў паўночны атрад Дняпроўскай ваеннай флатыліі пад камандаваннем М. Р. Сцяпанава, які сканцэнтраваўся ў раёне вёсак Абакумы і КарпаўкаЕрмакоў, І. Р., Крупейчанка, В. П. Устанаўленне Савецкай улады / І. Р. Ермакоў, В. П. Крупейчанка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лоеўскага раёна / [укладальнікі: В. П. Крупейчанка, Л. В. Календа; Рэдкал.: Г. П. пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Мастак Э. Э. Жакевіч]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — 588 с.: іл., табл. — С. 62—65. — ISBN 985-11-0176-1..

Рэўваенсавет Паўднёва-Заходняга фронту і камандаванне 12-й арміі паставілі перад паўночным атрадам флатыліі (20 кулямётаў і 11 гармат) задачу: прарвацца праз умацаваныя берагавыя пазіцыі польскіх войск каля Лоева, паралізаваць дзеянні польскай флатыліі ў раёне вусця р. Прыпяць і адначасова аказаць дапамогу ў пераправе на правы бераг Дняпра часцям 12-й арміі, якая ўдзельнічала ў распачатай Кіеўскай аперацыі РСЧА па вызваленні Кіева.

Цяжкасці прарыву ўскладняліся тым, што пры адыходзе РСЧА ўзарвалі мост цераз Дняпро (сакавік 1920 года), з-за чаго сярэдняя ферма ўпала ў ваду і закрыла фарватэр. Чырвоныя разведчыкі ўстанавілі, што праход пад мостам магчымы толькі праз бакавыя пралёты з правага боку каля берага.

Падыход да Дняпра польскія войскі прыкрывалі ўстаноўленымі на правым беразе ракі насупраць упадзення р. Сож у Дняпро 30 кулямётамі, 14 гарматамі (калібр да 200 мм) і некалькімі бамбамётамі.

Прарыў Каб адцягнуць увагу праціўніка, маракі флатыліі разам з добраахвотнікамі папсавалі лініі сувязі, напалі на суседнія гарнізоны, наладзілі фальшывую пераправу на поўнач ад Лоева.

У ноч на 2 чэрвеня дывізіён з 9 суднаў (кананеркі «Малы», «Мсцівы», «Меткі», «Залп», «Геройскі», «Пінск», «Батурын», «Маладзецкі» і тральшчык «Трал») рушыў па р. Сож да Дняпра. На світанні дывізіён з баямі прарваўся праз участак з разбураным мастом, акрамя «Меткага», які страціў кіраванне і затануў. Да вечара 2 чэрвеня, пры падтрымцы 57-й дывізіі, дывізіён дайшоў да вусця р. Прыпяць і, замініраваўшы яго, поўнасцю закрыў праход польскай ваеннай флатыліі ў Дняпро. У раёне в. Печкі аказаў дапамогу ў пераправе цераз Дняпро часцям РСЧА.

Узнагароды За паспяховае выкананне задання кананеркі «Малы», «Геройскі» і «Трал» былі ўзнагароджаны ганаровымі рэвалюцыйнымі Чырвонымі сцягамі, а іх камандзіры Альберт Пятровіч Эрдман, Эрман Ю. Гайліт, У. П. Стаянаў і П. П. Салаўёў — ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга.

Літаратура

Не забыць тых слаўных дзён... Лоеўскі прарыў 1920 года // Калгасная перамога. — 1958. — № 118. — 4 кастрычніка. — С.

Катэгорыя:Лоеў Катэгорыя:Гісторыя Лоеўскага раёна Катэгорыя:Аперацыі і бітвы Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Бітвы польска-савецкай вайны ў Беларусі Катэгорыя:1920 год у Беларусі Катэгорыя:Чэрвень 1920 года