Лоеўская воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рэчыцкага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі, існавала да 1926 года. Адміністрацыйны цэнтр — Лоеў.

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі У 1864 годзе сяляне воласці адмовіліся ўносіць выкупныя плацяжы, падаткі і выконваць павіннасці. Аднак улады жорстка падавілі супраціўленне сялян. Праз 3 гады сялянскія выступленні ў воласці аднавіліся з-за адмовы плаціць нядоімкі па выкупчых і аброчных плацяжах. Хваляванні былі падаўлены толькі ў маі 1871 годаСялянская рэформа 1861 г. на Лоеўшчыне // Памяць... — С. 48—50.Крестьянское движение в России в 1870—1880 гг.: Сборник документов / Под редакцией П. А. Зайончковского; [Предисловие Н. М. Дружинина]. — М.: Наука, 1968. — 613 с. — С. 104—106..

Польская інтэрвенцыя Напачатку сакавіка 1918 года воласць занялі войскі кайзераўскай ГерманііЕрмакоў, І. Р., Крупейчанка, В. П. Устанаўленне Савецкай улады / І. Р. Ермакоў, В. П. Крупейчанка // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лоеўскага раёна / [укладальнікі: В. П. Крупейчанка, Л. В. Календа; Рэдкал.: Г. П. пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.; Мастак Э. Э. Жакевіч]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — 588 с.: іл., табл. — С. 62—65. — ISBN 985-11-0176-1.. Савецкая ўлада была ліквідавана, а воласць па дамоўленасці паміж урадамі Германскай імперыі і Украінскай Народнай Рэспублікай, далучана да апошняй. Неўзабаве 25 сакавіка гэтага ж года Радай БНР была прынятая Трэцяя Устаўная грамата, паводле ўмоў якой Рэчыцкі павет склаў адну з заяўленых тэрыторый Беларускай Народнай Рэспублікі, але органы ўлады рэспублікі не разгарнулі дзейнасць з прычыны агульнай неарганізаванасці сярод структур БНР і адмоўнага стаўлення нямецкага франтавога камандавання да ўтварэння БНР. Разам з тым, на фоне Лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і адклікання нямецкіх войск з Усходняга фронту, воласць зноў апынулася пад савецкай уладай, у складзе Заходняй камуны РСФСР.

Старшыні валрэўкома Дзмітрый Васілевіч Казека (снежань 1917 — ?) Патапаў (20 чэрвеня — 2 ліпеня 1920)Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. — Ф. 135. — Воп. 1. — Спр. 13. — Арк. 25. Д. С. Сулейкін (2 ліпеня 1920 — ?)

Першыя сакратары валаснога камітэта РКП(б) Андрэй Дзмітрыевіч Пінчук-Адэнскі (1917)

Катэгорыя:Воласці Рэчыцкага павета