Стужачнапі́льны стано́к — станок, прызначаны для распілоўвання разнастайных матэрыялаў (металы, горныя пароды, драўніна, будаўнічыя матэрыялы і інш.).

Першы патэнт на канструкцыю стужачнапільнага станка для апрацоўкі драўніны быў атрыманы англійскім інжынерам Уільямам Ньюберы ў 1807 годзеМорозов А. Столярные ленточнопильные станки // ЛесПромИнформ № 5 (79), 2011 г.. У 1866 годзе французская фірма «Panhard & Levassor» стварыла стужачнапільны станок для рэзкі металаў, а першы стужачнапільны станок з індывідуальным электрычным прыводам з’явіўся ў 1911 годзе.

Рабочым інструментам станка з’яўляецца замкнёная ў кольца стужачная піла, нацягнутая на два шківы. Адзін са шківоў вядучы, другі абсталяваны прыстасаваннем для нацяжэння пілы. Шківы знаходзяцца на трывалым каркасе — пільнай раме. Паблізу верхняга шківа размяшчаецца прылада для ўлоўлівання стужачнай пілы пры яе аварыйным разрыве. У залежнасці ад канструкцыі і размяшчэння пільнай рамы, стужачнапільныя станкі бываюць вертыкальнымі, гарызантальнымі і з нахільнай рамай. Бываюць станкі з адной пілой і шматпільныя.

Сучасныя стужачнапільныя станкі і стужачныя пілы забяспечваюць розныя патрэбы рэзкі: контурнае пілаванне, адрэзка пад вуглом, рэзка пакетаў нарыхтовак рознага профілю і сячэння з добрай дакладнасцю. Яны могуць быць абсталяваны лічбавым праграмным кіраваннем.

Літаратура

Сычёв Ю. И. Ленточнопильный станок // Горная энциклопедия: [в 5 томах] / гл. ред. Е. А. Козловский. — М.: «Советская энциклопедия», 1987. — Т. 3. Кенган — Орт. — 592 с. — 56 540 экз. — ISBN 5-85270-007-X. Элимелах, С. З. Технология ленточного пиления / С. З. Элимелах. — Минск: ООО «ТМ АРГО-Графико», 2006. — 135 с. Основы ленточного пиления и станки: учебно-методическое пособие для лабораторных работ / Ю. Р. Маркевич [и др.]; под ред. Э. М. Дечко, Ю. Р. Маркевича. — Мн.: БНТУ, 2014. — 80 с. 75 экз. — ISBN 978-985-550-335.

Спасылкі

Морозов А. Столярные ленточнопильные станки // ЛесПромИнформ № 5 (79), 2011 г.

Катэгорыя:Станкі Катэгорыя:Металарэзныя станкі Катэгорыя:Дрэваапрацоўчыя інструменты Катэгорыя:Будаўнічыя інструменты