Дзімітар Талеў Пятроў Палісламаў () — балгарскі пісьменнік і журналіст. Нарадзіўся ў 1898 годзе ў горадзе Прылепе ў Македоніі. Закончыў Сафійскі ўніверсітэт і з сярэдзіны 1920-х займаўся літаратурнай дзейнасцю, доўгі час быў журналістам у папулярных газетах «» і «» (). Пасля 1944 года і ўстанаўлення таталітарнага камуністычнага рэжыму ў краіне, быў абвешчаны «вялікабалгарскім шавіністам» і правёў некалькі гадоў у турмах і канцлагерах. Пасля вызвалення быў пакрысе рэабілітаваны рэжымам і да сваёй смерці ў 1966 годзе выдаў шэраг гістарычных раманаў, сярод якіх «Прэспанская тэтралогія» — «Жалезная свяцільня» (), «Прэспанскія званы» (), «Дзень Іллі» () і «Я чую вашыя галасы» () — што набылі яму вялікую славу і зацвердзілі яго як аднаго з класікаў балгарскай літаратуры.

Крыніцы

Катэгорыя:Пісьменнікі Балгарыі