12 красавіка 2024 года праз моцныя дажджы ў Афганістане і Пакістане адбыліся паводкі. Загінулі больш за 130 чалавек.
Стыхія ахапіла 23 афганскія правінцыі. Загінулі 66 чалавек, 36 атрымалі раненні. Больш за 1200 дамоў былі цалкам або часткова разбураны. Упраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў у Афганістане паведаміла, што ад непагадзі пацярпелі больш за 1200 сем’яў. Большасць ахвяр загінулі ад абвальвання даху. Разам з людзьмі, загінула 200 галоў жывёлы. Было затоплена больш за 600 км дарог і 800 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў.
У Пакістане найбольш пацярпела правінцыя Хайбер-Пахтунхва, дзе колькасць загінулых дасягнула 46 чалавек. Некаторыя загінулі ад маланкі падчас збораў ураджаю пшаніцы. Фіксаваліся адключэнні электрычнасці ў Белуджыстане, Пенджабе і Азад Кашміры. У Белуджыстане ўлады абвясцілі надзвычайнае становішча.
Пакістанскае нацыянальнае ўпраўленне па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў рэкамендавала экстраным службам быць у стане павышанай гатоўнасці, паколькі чакалася другая хваля моцных дажджоў.
Некаторыя эксперты называлі прычынай стыхіі змены клімату.
Гл. таксама Паводкі ў краінах Персідскага заліва (2024) Паводка на Урале (2024) Крыніцы
Катэгорыя:Паводкі 2024 года Катэгорыя:Красавік 2024 года Катэгорыя:Падзеі 12 красавіка