Андрэй Іванавіч Балыш (нар. 20 верасня 1988, в. Суцькава, Смаргонскі раён) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 20 верасня 1988 года ў в. Суцькава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Аграномія»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»; аспірантуру Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве па спецыяльнасці «Раслінаводства».

Працаваў загадчыкам вучэбнай гаспадаркі Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа; навуковым супрацоўнікам аддзела збожжавых, зернебабовых і крупяных культур, галоўным аграномам аддзела палявога і тэхнічнага забеспячэння, загадчыкам аддзела бульбаводства, намеснікам дырэктара па вытворчасці, дырэктарам Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гарадоцкай акругі № 21. Член Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы.

Узнагароды Узнагароджаны памятным знакам «У гонар 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Сям'я Жанаты, мае сына і дзвюх дачок.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання