Барацьба — газета Слонімскага антыфашысцкага камітэта Баранавіцкай вобласці, якая публікавалася ў 1944 годзе пад час Другой сусветнай вайны.

Гісторыя Газета выдавалася ў 1944 годзе ў партызанскім атрадзе імя Фелікса Дзяржынскага, які ўваходзіў у склад брыгады імя Канстанціна Ракасоўскага. Месцам яе выхаду стаў лес «Ваўчыныя норы» на поўдні Слонімшчыны. Друкаваны орган выпускаўся разам з іншымі падпольнымі выданнямі, такімі як "Вольная праца" і "За Радзіму". Вядома пра два нумары “Барацьбы” на беларускай мове (19 і 28 чэрвеня 1944 года). Рэдактарам быў Анатоль Іверс.

Змест Газета асвятляла выпадкі гвалту нямецкіх акупацыйных сіл над мірным насельніцтвам, заклікала жыхароў рэгіёну да супраціву, публікавала матэрыялы аб сітуацыі на франтах і інфармавала аб падзеях, звязаных з адкрыццём другога фронту саюзнымі войскамі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Газеты Баранавічаў Катэгорыя:Газеты XX стагоддзя