Хрызапра́з (ад і ) — мінерал, аксід крэмнію SiO, разнавіднасць халцэдону.
Колер ад смарагдава-зялёнага да яблычна-зялёнага і травяна-зялёнага (вызначаецца наяўнасцю злучэнняў нікелю, утрыманне NiO 0,3—1,1 % і болей). Часам мае прымесі тальку і серпенціну. Бляск матавы, васкавы, паўшкляны. Паўпразрысты, часам апалесцыруе. Цвёрдасць 6,5—7 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,6 г/см³.
Паходжанне і радовішчы Утварэнне хрызапразу звязваецца з гіпергеннымі працэсамі выветрывання дунітаў і серпенцінітаў або з іх гідратэрмальнай перапрацоўкай. Сустракаецца ў кары выветрывання ўльтраасноўных парод у выглядзе жыл і пражылкаў.
Галоўныя радовішчы знаходзяцца ў Аўстраліі, Індыі, Бразіліі, Балгарыі, Польшчы (Сілезія), Расіі (Урал), ЗША, Казахстане.
Выкарыстанне Ювелірны і вырабны камень. У Еўропе вядомы і здабываўся з XIV стагоддзя. Асабліва шырока выкарыстоўваўся ў XVII—XVIII стагоддзях у ювелірных вырабах, царкоўным начынні, фларэнтыйскай мазаіцы і інкрустацыях.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Chrysoprase // Mindat.org Хризопраз // Каталог Минералов
Катэгорыя:Вокіслы (мінералы) Катэгорыя:Разнавіднасці кварцу Катэгорыя:Вырабныя камяні