«Чырвоная Беларусь» — грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся на беларускай мове, у Менску (студзень 1930 — сакавік 1933). Заснаваны Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Рэдактары Міхась Чарот (1930 — 1932), Мікола Хведаровіч (1932—1933). Выйшла 79 нумароў. Лічыцца, што часопіс быў адноўлены ў 1944 годзе пад назвай «Беларусь».

Крыніцы

Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Беларусі