Станіслаў Глябовіч (? — 1513) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Намеснік мерацкі ў 1492—1495 гадах, маршалак гаспадарскі ў 1492—1511 гадах, намеснік віцебскі ў 1495—1501 гадах, браслаўскі з 1501 года, полацкі з 1502 года, ваявода полацкі з 1505 года. Разам з братамі Юрыем і Пятром уваходзіў у велікакняжацкую раду. Вызначыўся на дыпламатычнай службе — удзельнічаў у пасольствах да вялікага князя маскоўскага ў 1492, 1499, 1503, 1504, 1511 гадах.

Сям’я Паходзіў з роду Глябовічаў гербу «Ляліва». Сын смаленскага намесніка Глеба і Мілохны Ганны Рачкоўны. Ажаніўся з Соф’яй Корчаўскай (памерла пасля 1537), пакінуў дзяцей: Альжбету, жонку спачатку Івана Сапегі, а потым Рыгора Осціка; Катажыну, жонку Мацея Клочкі; невядомую з імя дачку, жонку Станіслава Пяткевіча; Мікалая (? — пасля 1533); Яна (? — да 1541).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Глябовічаў

Станіслаў Катэгорыя:Ваяводы полацкія Катэгорыя:Намеснікі віцебскія Катэгорыя:Старосты браслаўскія Катэгорыя:Старосты мерацкія Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Намеснікі полацкія