Казімір Францкевіч-Радзімінскі (1 сакавіка 1638, Вільня — 23 жніўня 1694) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Францкевічаў-Радзімінскіх герба «Бродзіц». Сын Міхала, стольніка полацкага, і Ганны Кляноўскай.

Падчашы менскі, лідскі падкаморы з 1674 і староста з 1679, падскарбі надворны ВКЛ з 1689; маршалак Трыбуналу ВКЛ у 1682, 1688 і 1693; староста крэўскі.

Валодаў Жалудком, Ішчалнай, Нявішай, Галавічполем, Заполлем пад Лідай, дваром у Лідзе і іншымі добрамі. Заснаваў кляштар кармелітаў у Жалудку, базыльянскі манастыр ва Ушачах.

Сям’я Быў жанаты з Аляксандрай, дачкой Яна Нарушэвіча. Памёр бяздзетным. У якасці апекуноў сваёй жонкі прызначыў Эліяша Міхала Рымвіда, маршалка лідскага і Аляксандра Нарушэвіча, старасту ўшпольскага.

Крыніцы

Літаратура

Казімір Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Старосты лідскія Катэгорыя:Падкаморыя лідскія Катэгорыя:Падчашыі менскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Старосты крэўскія