Отакар Я́раш (; — ) — чэхаславацкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія Отакар Яраш нарадзіўся ў горадзе Лоўні (зараз ва Усцецкім краі Чэхіі). Вучыўся ў электратэхнічным тэхнікуме ў Празе. У 1938 годзе скончыў вышэйшае ваеннае вучылішча ў горадзе Граніцэ (Паўночная Маравія). Пасля акупацыі чэшскіх зямель нямецкімі войскамі эміграваў у 1939 г. у Польшчу, затым у СССР. З 1942 года камандзір роты сфарміраванага ў горадзе Бузулук (Арэнбургская вобласць) 1-га асобнага чэхаславацкага батальёна. Са студзеня 1943 г. на Варонежскім фронце.
1-я рота 1-га асобнага чэхаславацкага батальёна ў складзе 25-й гвардзейскай стралковай дывізіі вызначылася ў баях у ваколіцах сяла Сакалова (Харкаўская вобласць Украіны) 8 сакавіка 1943 г. Отакар Яраш загінуў у гэтым баі. Пахаваны на брацкіх могілках у сяле Сакалова.
Отакару Ярашу пасмяротна прысвоена воінскае званне капітан. Указам Прэзідыума ВС СССР ад 17 красавіка 1943 г. капітану Отакару Ярашу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза надпоручику Ярошу Отакару Францевичу» от 17 апреля 1943 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1943. — 23 апреля (№ 16 (222)). — С. 1.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Залатога льва «За перамогу»
Памяць Імем Героя названы вуліцы ў Бузулуку, Карлавых Варах, Палтаве, Харкаве і школа ў сяле Сакалова. Помнік у горадзе Мельнік (Чэхія)
Літаратура
Спасылкі
Ярош Отакар // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Катэгорыя:Постаці Чэхіі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Асобы на марках