Тале́ркі — самагучальны ўдарны музычны інструмент з нявызначанай вышынёй гучання. Талеркі вядомыя з старажытных часоў, сустракаюцца ў Кітаі, Індыі, пазней у Грэцыі і Турцыі.
Уяўляюць сабой дыск выпуклай формы, выраблены з адмысловых сплаваў шляхам ліцця і наступным каваннем. У цэнтры талеркі — адтуліна, прызначаная для замацавання прылады на спецыяльнай стойцы або для прымацавання рамяня.
Зноскі
Літаратура
Тале́рка (толькі мн. тале́ркі) //
Фортунатов Ю. А. Таре́лки // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 441—443. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.
Катэгорыя:Ударныя музычныя інструменты