Хведар Чэрня (Фёдар Мікалаевіч Чэрня; , вёска Лінкі, , Мінская вобласць — ) — беларускі паэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Вішнеўскай сярэдняй школы (1957) працаваў загадчыкам Вішнеўскага сельскага клуба. Вучыўся ў тэхнічнай навучальні № 9 пры Мінскім аўтазаводзе і працаваў фармоўшчыкам-ліцейшчыкам (1958). Служыў у Савецкай Арміі (1959—1961). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966) і Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1969). Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё (1966—1967), у выдавецтве «Беларусь» (1969—1971). У 1972—1983 гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Творчасць Выступаць у друку пачаў у 1955 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Добрай раніцы, людзі!» (1966), «Дабрэе свет» (вершы і паэма, 1968), «Размова з памяццю» (паэма, 1970), «Сады юнацтва» (вершы і паэмы, 1972), «Настрой» (19741, «Ваколіца» (1976), «Ажаніся, не журыся…» (гумарыстычныя вершы, 1979), «Святло рамонкаў» (1981), «На скрыжаваннях памяці» (вершы і паэмы, 1982), «Музыка дарог» (1984), кніжкі для дзяцей «Песня Сабіны» (паэма, 1971), «На сонечнай вуліцы» (1973).

Яго творам уласцівы філасофскае асэнсаванне ўзаемаадносін чалавека з часам, высокая грамадзянскасць, аптымізм С. 333.

Літаратура

Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіцячыя паэты Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі СССР