Майкл Чылуф'я Сата (; «China's stake in Zambia's election», BBC, 19 September 2011. — , ) — прэзідэнт Замбіі, які ўступіў на пасаду 23 верасня 2011 года.

Сата з'яўляўся лідарам найбуйнейшай у краіне партыі Патрыятычны фронт. У 1990 годзе ўваходзіў ва ўрад Руху за шматпартыйную дэмакратыю, затым перайшоў у апазіцыю. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года супраць Леві Мванаваса і 2008 года супраць Рупіі Банды, саступіў абодвум, але атрымаў мянушку Кароль-Кобра. У 2011 годзе перамог на чарговых выбарах Банду, набраўшы большасць галасоў. Сата набраў 43 працэнтаў галасоў, у той час як яго галоўны супернік дзеючы кіраўнік дзяржавы Рупіа Банда — 36 %. Такім чынам Замбія ў чарговы раз даказала, што з'яўляецца адной з нямногіх краін Афрыкі, дзе апазіцыя прыходзіць да ўлады парламенцкім шляхам, а не ў выніку дзяржаўнага перавароту ці грамадзянскай вайны.

На працягу 2014 года сур'ёзна хварэў, а 19 кастрычніка тэрмінова паехаў у Лондан, пасля чаго памёр там 28 кастрычніка. Выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны стаў віцэ-прэзідэнт Гай Скот.

Спасылкі Афіцыйны сайт прэзідэнта Сайт Патрыятычнага фронту

Катэгорыя:Прэзідэнты Замбіі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Замбіі