thumb|Месцазнаходжанне сярэднявечных чэшскіх плямёнаў у межах сучаснай дзяржавы Чэхія.
Чэхі — сярэднявечнае заходнеславянскае племя, якое засяляла цэнтральную частку будучай Чэхіі/Багеміі, а менавіта, цэнтральную і ніжнюю Влтаву. Менавіта яно перадало чэшскаму народу сваю саманазву. Першапачаткова, яно займала параўнальна невялікія тэрыторыі, але было самым шматлікім. Межавала з дулебамі на поўдні, злічанамі і пшаванамі на ўсходзе, літамержычамі на поўначы і лучанамі на захадзе. Галоўны горад чэхаў знаходзіўся ў раёне сучаснай Прагі.
У IX—X стагоддзі над племем чэхаў умацоўваецца ўлада дынастыі Пржэмысловічаў, якія на працягу некалькіх стагоддзяў змагаліся з родам Слаўнікавічаў з племя злічан, а таксама з Вршоўцамі з племя лучан. Урэшце Пржэмысловічы сабралі ўсе суседнія чэшскія плямёны пад сваёй уладай і сфармавалі адзінае княства Чэхія.
Літаратура История Чехии, Генрих Эдуардович Санчук, Владимир Иванович Пичета, Бася Менделеевна Руколь, А. К. Целовальникова, Иван Иванович Удальцов, Надежда Давыдовна Ратнер, 1947 г. Славянские древности, Любор Нидерле, New Acropolis, 1956
Катэгорыя:Заходнеславянскія плямёны