Зара́чча (, ) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Да 8 красавіка 2004 была цэнтрам Зарачскага сельсавета, пасля ўвайшла ў Мяжанскі сельсаветРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 8 км у напрамку на паўночны захад ад горада Браслаў, за 228 км ад Віцебска, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Друя, каля возера Рака.
Гісторыя У 1938 годзе вёска Браслаўскага павета Віленскага ваяводства.
Насельніцтва 1921 год — 145 жыхароў, 27 двароўSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom VII - Część II - Ziemia Wileńska – Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 4.. 1938 год — 136 жыхароў, 31 дворWykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin = 1,s. 4}}. 1997 год — 86 жыхароў, 31 двор.
Славутасці
У вёсцы захаваўся вадзяны млын 1775 года пабудовыЗарачча. Млын водны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мяжанскі сельсавет (Браслаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Браслаўскага раёна