Афанасій Пятровіч Шы́лін ( — ) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).

Нарадзіўся ў сяле Петрапаўлаўка Саратаўскай губерні (зараз у Новакузнецкім раёне Саратаўскай вобласці). Скончыў сярэднюю школу, працаваў на шахце ў горадзе Ленінску-Кузнецкім Кемераўскай вобласці. У Чырвонай Арміі са жніўня 1942 года. У 1943 годзе скончыў 2-е Томскае артылерыйскае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1943 да студзеня 1945 г. у дзейнічаючай арміі на Паўднёвым, Заходнім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Асабліва вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра і ў час Вісла-Одэрскай аперацыі.

Пасля вайны А. П. Шылін працягваў ваенную службу. У 1946 г. скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу, у 1952 годзе Ваенную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага, у 1966 — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Займаў камандныя пасады ў Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння СССР, камандаваў ракетнай брыгадай, корпусам. З 1970 года — першы намеснік камандзіра 27-й гвардзейскай Віцебскай Чырванасцяжнай ракетнай арміі. Са студзеня 1976 года генерал-лейтэнант Шылін А. П. на пасадзе намесніка старшыні Цэнтральнага камітэта ДТСААФ.

Аўтар кніг «Артиллерийский разведчик» (М., 1952), «Сила воина дисциплиной удвоена» (М., 1970) і інш.

Узнагароды 2 медалі «Залатая Зорка» 2 Ордэны Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» Медаль «За баявыя заслугі» Медалі «За бездакорную службу» 1-й і 2-й ступені Медаль «За адвагу на пажары» і інш.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Двойчы Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай губерні