Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 () — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 31 сакавіка па 6 красавіка 2014 года ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта, у горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 15-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £478,000 (на £53,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.

Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу трох дзён з 16 па 18 лютага 2014 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерыста гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Турнір стаў першым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, дзе ў асноўнай стадыі выступалі 64 удзельнікі. Па гэтай прычыне ў першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.

Пераможцам турніру стаў кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Танавата Тырапонгпайбуна ў кваліфікацыі (5:0), Джона Эстлі (5:1), тайца Цепчаю Ун-Нуха (5:3), Джона Хігінса (5:2), Марка Кінга (5:2), Майка Дана ў паўфінале (6:0) і лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана ў фінальным матчы з лікам 10:5. Гэтая перамога стала шаснаццатым прафесійным і адзінаццатым рэйтынгавым тытулам у кар'еры 27-гадовага кітайца, а таксама пятым спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Дзінам у сезоне 2013/2014. Такім чынам, ён паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, які выйграў пяць рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991. Апроч таго, перамога на турніры паспрыяла ўздыму Дзіна ў сусветным рэйтынгу з трэцяй пазіцыі на другую ўпершыню ў прафесійнай кар'еры.

Турнір

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 стаў 15-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся адзінаццатым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.

Матчы турніру гуляліся за шасцю сталамі ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £53,000 і склаў £478,000. Прызавыя пераможцы засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £85,000.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£85,000Фіналіст£35,000Паўфіналісты£21,000Чвэрцьфіналісты£12,5001/8 фіналу£8,0001/16 фіналу£6,5001/32 фіналу£3,000Найвышэйшы брэйк£2,000 Агульны прызавы фонд £478,000 Максімальны брэйк £10,000

Рэйтынгавыя ачкі

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі акрамя International Championship (Усі Класік, Шанхай Мастэрс і World Open). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

ДасягненнеАчкіПераможца7.000Фіналіст5.600Паўфіналісты4.480Чвэрцьфіналісты3.5001/8 фіналу2.6601/16 фіналу1.9601/32 фіналу1.2601/64 фіналу (квал.)560

Фармат турніру

На адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 прыняло ўдзел 132 гульца, з якіх 118 — удзельнікі мэйн-тура і 14 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу трох дзён з 16 па 18 лютага 2014 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) у Паўднёва-заходняй акадэміі снукера ў Глостэры, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы (упершыню на адкрытым чэмпіянаце Кітая). Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.

Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні уайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.

Стадыя Тэрміны Кваліфікацыйны раўнд 16—18 лютага 9 5 Уайлдкард раўнд 31 сакавіка 9 5 1/32 фіналу 31 сакавіка — 1 красавіка 9 5 1/16 фіналу 2 красавіка 9 5 1/8 фіналу 3 красавіка 9 5 1/4 фіналу 4 красавіка 9 5 1/2 фіналу 5 красавіка 11 6 Фінал 6 красавіка 19 10

Кваліфікацыя

Кваліфікацыйныя матчы

Пасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 3 лютага 2014 года (пасля German Masters 2014). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру — Ніл Робертсан (які быў таксама першым нумарам рэйтынгу). Чэмпіён свету, Роні О’Саліван, які павінен быў атрымаць другі нумар на турніры, адмовіўся ад удзелу ў першынстве.

Першы гулец Лік Другі гулец Першы гулец Лік Другі гулец Ніл Робертсан (1) 5-3 Лі Янь (81) Дзін Дзюньхуэй (3) 5-0 Танават Тырапонгпайбун (77) Энтані Хэмілтан (42) 5-3 Алекс Борг (115) Робі Уільямс (63) 2-5 Джон Эстлі (94) Энтані МакГіл (39) 5-0 Майкл Лэслі (90) Кен Доэрці (33) 5-1 Эндру Норман (103) Марк Уільямс (18) 5-1 Дэніэл Уэлс (83) Бэн Вуластан (30) 1-5 Цепчая Ун-Нух (67) Мэцью Стывенс (19) 0-5 Джэймс Уотана (66) Майкл Уайт (32) 5-0 Скот Дональдсан (74) Марк Джойс (38) 5-2 Крыстафер Кеоган Лю Чуан (49) 2-5 Сэм Бэйрд (76) Юй Дэлу (48) 5-0 Лю Хаацян (98) Стыў Дэвіс (58) 3-5 Майкл Уослі (75) Джо Пэры (15) 2-5 Дуэйн Джонс Джон Хігінс (10) 5-2 Віні Калабрэзэ (105) Марк Ален (11) 5-2 Джэймс Кэхіл (111) Марка Фу (9) 5-1 Адам Уічэрд Джэймі Бёрнэт (37) 3-5 Лука Брэсэль (68) Цаа Юйпэн (53) 4-5 Лі Хан (92) Джэк Лісоўскі (36) 5-4 Шэйн Кэсл Адыт’я Мехта (61) 5-2 Аляксандр Урсенбахер (116) Дамінік Дэйл (26) 5-1 Ахмед Саіф (117) Марк Кінг (24) 5-1 Крыс Норбэры (106) Грэм Дот (17) 5-0 Алекс Дэйвіс (95) Маркус Кэмбэл (29) 4-5 Кірэн Уілсан (88) Роры МакЛаўд (47) 5-4 Напон Саенхам (97) Алан МакМанус (41) 1-5 Джэймі О’Ніл (91) Дэйв Харальд (50) 5-4 Джан Аньда (73) Фергал О’Браен (34) 5-1 Пол Дэвісан (70) Стывен Магуайр (7) 5-2 Крыс Уэйкелін (102) Бары Хокінс (5) 5-2 Цаа Сіньлун (112) Шон Мёрфі (8) 5-4 Адам Дафі (69) Сцюарт Бінэм (6) 5-2 Алан Тэйлар (110) Джэймі Коўп (45) 5-0 Гарэт Грын Дэвід Гілберт (35) 1-5 Мартын О'Донэл (86) Дэчават Пумджаенг (56) 5-3 Рачаёцін Ятарук (107) Ян Бэрнс (64) 3-5 Крэйг Стэдмэн (80) Лян Вэньбо (23) 4-5 Дэвід Грэйс (84) Майкл Холт (20) 5-2 Энтані Пэрсанс Сяа Гадун (25) 5-2 Эндру Пэджэт (99) Том Форд (28) 4-5 Майк Дан (65) Джэрард Грын (60) 4-5 Хамад Міа (101) Пітэр Лайнс (54) 5-3 Джоэль Уолкер (82) Панкай Адвані (62) 5-3 Чэнь Джэ (78) Цянь Пэнфэй (57) 5-0 Шон О’Саліван (89) Рыкі Уолдэн (12) 5-3 Ліам Хайфілд (72) Роберт Мілкінс (14) 3-5 Гэры Уілсан (85) Алістэр Картэр (16) 5-1 Лі Пэйдж (108) Марк Дэвіс (13) 1-5 Дэвід Морыс (87) Джэймі Джонс (40) 5-1 Мічэл Трэвіс Джымі Уайт (59) 5-2 Джо Свэйл (96) Мэцью Сэлт (55) 5-0 Джэк Джонс (114) Альфрэд Бёрдэн (44) 5-1 Рос М’юр (100) Раян Дэй (21) 5-2 Халід Бэлаід (118) Эндру Хігінсан (27) 3-5 Тоні Драга (79) Пітэр Эбдан (22) 5-4 Фрэйзер Патрык (113) Мартын Гоўлд (31) 3-5 Бары Пінчэс (71) Джымі Робертсан (51) 5-3 Сідні Уілсан Найджэл Бонд (52) 5-1 Сандэрсан Лэм Курт Мэфлін (46) 5-0 Рыс Кларк Род Лоўлер (43) 3-5 Сцюарт Кэрынгтан (93) Джад Трамп (4) 5-0 Эліят Слесар (104) Марк Сэлбі (2) 5-0 Раян Кларк (109)

Соценныя серыі

У кваліфікацыйным раўндзе было выканана 22 соценныя серыі. Тры гульца зрабілі па два сэнчуры — Дуэйн Джонс (141 і 137), Раян Дэй (126 і 123) і Альфрэд Бёрдэн (122 і 109). Акрамя таго, Дуэйн Джонс аформіў вышэйшы брэйк раўнда у матчы супраць Джо Пэры — 141 ачко.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец Усе серыі Дуэйн Джонс 2 141, 137 Панкай Адвані 1 136 Джымі Уайт 1 135 Джон Хігінс 1 134 Майкл Холт 1 127 Раян Дэй 2 126, 123 Альфрэд Бёрдэн 2 122, 109 Дэвід Морыс 1 118 Майк Дан 1 117 Шон Мёрфі 1 116 Энтані МакГіл 1 115 Джоэль Уолкер 1 113 Дамінік Дэйл 1 112 Марк Ален 1 112 Кен Доэрці 1 107 Марк Сэлбі 1 107 Рыкі Уолдэн 1 103 Роры МакЛаўд 1 100 Дэвід Грэйс 1 100Увогуле 22 Найвышэйшы брэйк: 141 (Дуэйн Джонс)

Удзельнікі

У асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая прынялі ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўалдкард. Тры гульцы з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір: Марк Дэвіс (13), Роберт Мілкінс (14) і Джо Пэры (15).

Трохразовы пераможца турніру, Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у пятнаццатым (з пятнаццаці) розыгрышы адкрытага чэмпіянату Кітая, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.

У асноўнай стадыі турніру ўдзельнічаў адзін аматар, які прайшоў кваліфікацыйны раўнд: Дуэйн Джонс з Уэльса, які перайграў Джо Пэры ў кваліфікацыі (5:2). Апроч таго, на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 было яшчэ чацвёра кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Чжаа Сіньтун, які ўжо атрымліваў такі ж прывілей у 2013 годзе, а таксама навічкі турніру Чэнь Цзыфан, Юань Сыцзюнь і Янь Бінтаа.

Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў выклікала таксама вялікую колькасць дэбютантаў турніру. У 2014 годзе на адкрытым чэмпіянаце Кітая ўдзельнічала 23 дэбютанты: Майкл Уайт (32), Марк Джойс (38), Мэцью Сэлт (55), Адыт’я Мехта (61), Панкай Адвані (62), Цепчая Ун-Нух (67), Лука Брэсэль (68), Майкл Уослі (75), Сэм Бэйрд (76), Крэйг Стэдмэн (80), Дэвід Грэйс (84), Гэры Уілсан (85), Мартын О'Донэл (86), Дэвід Морыс (87), Кірэн Уілсан (88), Джэймі О’Ніл (91), Сцюарт Кэрынгтан (93), Джон Эстлі (94), Хамад Міа (101), Дуэйн Джонс, Чэнь Цзыфань, Юань Сыцзюнь і Янь Бінтаа.

З усіх удзельнікаў турніру васьмёра ўжо перамагалі на гэтым спаборніцтве раней: Марк Уільямс станавіўся чэмпіёнам тры разы (2002, 2006, 2010), Пітэр Эбдан — 2 разы (2009, 2012), а Джон Хігінс (1999), Дзін Цзюньхуэй (2005), Грэм Дот (2007), Стывен Магуайр (2008), Джад Трамп (2011) і Ніл Робертсан (2013) перамагалі па адным разе.

Самым узроставым удзельнікам адкрытага чэмпіянату Кітая стаў 51-гадовы Джымі Уайт. Тоні Дрэгу і Найджэлу Бонду падчас турніру было па 48 гадоў, а Дэйву Харальду — 47.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх адкрытых чэмпіянатах Кітая.

Леташні пераможцаДэбютант турніру