Ян Анджэй Юзаф Борх (1713 — ) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія З шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі», сын Ежы Готарда, палкоўніка войска Вялікага Княства Літоўскага, суддзі земскага інфлянцкага (1683—1722), пляменнік Фабіяна Казіміра.
Абіраўся паслом на соймы 1735, 1746, 1758, 1760, 1761, 1762 і 1764. Падкаморы (1744—1765) і ваявода інфлянцкі (1765—1767), падканцлер каронны (1767—1780) і канцлер вялікі каронны (1780). Трымаў Люцынскае староства.
Падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Саксонскага, выступаў за абранне яго сына Караля на Курляндскі сталец, дзеля чаго ездзіў з дыпламатычнай місіяй у Маскву ў 1763.
Літаратура
Спасылкі
Ян Анджэй Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Канцлеры вялікія каронныя Катэгорыя:Падканцлеры каронныя Катэгорыя:Ваяводы інфлянцкія Катэгорыя:Падкаморыя інфлянцкія Катэгорыя:Старосты люцынскія Катэгорыя:Канфедэраты Анджэя Макраноўскага Катэгорыя:Старосты члухаўскія Катэгорыя:Старосты маркаўскія