Мадонна з дзіцем і Святымі Дамінікам і Тамашам Аквінскім () — фрэска Фра Беата Анджэліка, створаная для ў , якая ў цяперашні час захоўваецца ў Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. Яна створана да 1435 і мае памеры 196x184 см.
Гісторыя Фрэска ўпрыгожвала спальню кляштара і была аддзелена і продана падчас напалеонаўскіх падзей, калі большая частка скарбаў была разрабавана. Пазней фрэску прадалі з аўкцыёнаФра Беато Анджелико да Фьезоле (Гвидо ди Пьетро) . Існуе падобная фрэска пэндзля Фра Анджэліка, змешчаная на партале ў , датаваная 1438 годам, на якой можна бачыць выяву Мадонны з дзіцем і святымі Дамінікам і Пятром Веронскім.
Апісанне
Праца ўяўляе сабой з двума найбольш важнымі святымі дамініканцаў Дамінікам і Тамашам Аквінскім.
Вобразы святых дзіўна гарманічныя і ўзгодненыя. У цэнтры сіметрычнай кампазіцыі сядзіць Мадонна з Немаўлём, злева ад яе — святы Дамінік з лілеяй у руцэ, сімвалам чысціні, справа — святы Тамаш Аквінскі з адкрытай кнігай Святога ПісанняМадонна с Младенцем, святым Домиником и святым Фомой Аквинским — Фра Беато Анджелико . У адрозненне ад святых, чыім вобразам нададзены індывідуальныя рысы і характары, вобраз Марыі моцна ідэалізаваны. Менавіта яе чароўнае аблічча надае карціне дух глыбокага лірызмуФрески монастыря Сан Доменико в Фьезоле .
Фра Анджэліка не імкнецца тут паказаць дынамічнае дзеянне або прасторавую глыбіню, якія так прыцягвалі яго сучаснікаў. Але ён дасягае тут такой скульптурнай манументальнасці якая ўласцівая хіба што такім вытанчаным інтэлектуалам як П’ера дэла Франчэска.
Гэтая фрэска была ў значнай ступені перапісана.
Гэтая карціна, разам з , якая зараз у Луўры, з'яўляецца важнай, паколькі яна паказвае ранняе развіццё стылю Фра Анджэліка, які пазней праявіцца ў фрэсках манастыра ў Фларэнцыі.
Літаратура , Beato Angelico, Scala, Firenze 1981. Guido Cornini, Beato Angelico'', Giunti, Firenze 2000 ISBN 88-09-01602-5
Спасылкі
Анжелико, Фра Беато
Катэгорыя:Карціны са збораў Дзяржаўнага Эрмітажа