Ігар Бабко (нар. , Воса, Кобрынскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца стаўбцоўскага «Кронана».

Клубная кар’ера Ігар Бабко з’яўляецца выхаванцам ганцавіцкага футбола. Кар’еру пачаў у мясцовым клубе «Харчавік», які выступаў у першынстве Брэсцкай вобласці.

Пасля паступіў у БДУФК. Падчас вучобы выступаў у Другой лізе за такія клубы, як «Кобрын», мінскі СКВІЧ і пастаўскі ПМЦ. У 2007 разам з ПМЦ выйграў Другую лігу і на наступны сезон гуляў у Першай лізе, але пасля заканчэння сезона 2008 пастаўскі клуб быў расфармаваны.

Перад пачаткам сезона 2009 праходзіў прагляд у «Баранавічах», але ў выніку пачаў сезон у складзе «Гарадзеі». Адгуляўшы за гарадзейцаў паўсезона, пайшоў служыць у армію.

«Слуцк» Пасля вяртання з арміі ў сярэдзіне 2010 года трапіў на прагляд у клуб «Слуцкцукар», які на той момант гуляў у Другой лізе, і ў выніку стаў іграком клуба. Па выніках сезона 2010 «Слуцкцукар» выйшаў у Першую лігу і змяніў назву на «Слуцк».

У складзе «Слуцка» на працягу трох гадоў гуляў у Першай лізе. У сезоне 2012 канчаткова замацаваўся ў аснове, а ў 2013 годзе стаў адным з лідараў каманды, забіўшы за сезон 6 галоў і аддаўшы 12 галявых перадач, што дапамагло «Слуцку» перамагчы ў Першай лізе.

У сезоне 2014 Ігар разам са «Слуцкам» дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выступаючы на пазіцыі левага паўабаронцы. У першай палове сезона выступаў не вельмі паспяхова, часам заставаўся на лаўцы запасных, але ўлетку трывала замацаваўся ў аснове. У выніку з 6 галявымі перадачамі стаў найлепшым распасоўшчыкам «Слуцка» ў сезоне.

У снежні 2014 падоўжыў кантракт са «Слуцкам» яшчэ на два гады«Слуцк» продлил контракты с Алисейко, Лесько и Бобко. У сезоне 2015 ужо трывала замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы случан. У чэрвені 2016 года стаў капітанам «Слуцка». У снежні 2017 года зноў падоўжыў кантракт са слуцкім клубам"Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем. У сезоне 2018 працягваў выступаць у стартавым складзе, аднак у верасні атрымаў траўму, вярнуўся на поле толькі ў апошнім матчы сезона 2 снежня. У снежні 2018 года падпісаў новае пагадненне са случанаміБобко, Кибук и Панкратов продлили контракты со "Слуцком".

Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе случан, аднак пазней выбыў з-за траўмы і не з’яўляўся на полі да канца сезона. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з клубам"Слуцк" продлил контракт с Бобко. З-за траўм мала выхадзіў на поле і ў сезоне 2020. У студзені 2021 года падпісаў новае пагадненне са «Слуцкам»Велько, Бобко и Семенов продлили контракты со "Слуцком". У сезоне 2021 не маў трывалага месца ў складзе, часцей выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных.

«Баранавічы» У студзені 2022 года пасля 11 гадоў у клубе пакінуў «Слуцк»Игорь Бобко расстался со "Слуцком" после проведенных в клубе 11 лет і неўзабаве стаў іграком «Баранавічаў»Игорь Бобко стал игроком "Барановичей". Трывала з’яўляўся ў стартавым складзе каманды. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Баранавічы»Игорь Бобко расстался с "Барановичами".

«Кронан» Сезон 2023 пачаў у Другой лізе ў складзе стаўбцоўскага «Кронана».

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2007 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 Д3 Кобрын 12 2 2007 (1) Д3 СКВІЧ 10 0 2007 (2) Д3 ПМЦ 17 0 2008 Д2 ПМЦ 26 2 2009 (1) Д3 Гарадзея 12 0 2010 (2) Д3 Слуцкцукар 15 0 2011 Д2 Слуцк 26 1 2012 Д2 Слуцк 27 3 2013 Д2 Слуцк 30 6 2014 Д1 Слуцк 30 0 2015 Д1 Слуцк 26 2 2016 Д1 Слуцк 26 3 2017 Д1 Слуцк 26 1 2018 Д1 Слуцк 21 1 2019 Д1 Слуцк 8 0 2020 Д1 Слуцк 8 0 2021 Д1 Слуцк 11 1 2022 Д2 Баранавічы 17 3

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Кобрын Катэгорыя:Ігракі ФК СКВІЧ-2 Катэгорыя:Ігракі ФК ПМЦ Паставы Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Кронан Стоўбцы Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК