Vita Karoli Magni («Жыццё Карла Вялікага») — біяграфія Карла Вялікага, караля франкаў і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, напісаная Эйнхардам.

Гісторыкі традыцыйна лічаць гэту працу першым прыкладам біяграфіі еўрапейскага караля. Аўтар імкнуўся пераймаць стыль старажытнарымскага біёграфа Светонія, аўтара працы «Жыццё дванаццаці цэзараў». Біяграфія Карла напісана ў першую чаргу на ўзор біяграфіі імператара Аўгуста, першага імператара Рымскай імперыі.

«Жыццё Карла Вялікага» складаецца з шэрагу буйных раздзелаў, у першым з якіх апісваюцца войны і знешняя палітыка Карла, а ў другім — яго прыватнае жыццё; другі раздзел заканчваецца апавяданнем пра апошнія дні імператара, яго смерць і пахаванне.

Дакладная дата напісання працы невядомая. Кніга была напісана пасля смерці Карла ў 814 годзе, часам напісання звычайна лічыцца перыяд з 817 па 833 гады, у кіраванне караля Людовіка Набожнага.

На працягу ўсяго Сярэднявечча праца Эйнхарда была асноўнай крыніцай пра часы Карла Вялікага, аднак надзейнасць шматлікіх фактаў, асветленых у ёй, знаходзіцца пад вялікім сумневам, паколькі ў біяграфіі адлюстраваны толькі станоўчыя факты і ўчынкі імператара (якія не абавязкова былі такімі ў рэчаіснасці). Паводле меркавання шматлікіх гісторыкаў, многія факты і падзеі ў працы або скажоны, або проста не згаданы. Тым не менш, нават з улікам вельмі верагоднага адыходу ад ісціны гэта праца з’яўляецца найкаштоўнейшай гістарычнай крыніцай па гісторыі і культуры Ранняга Сярэднявечча.

Крыніцы

ЛІтаратура

Спасылкі Тэкст «Жыцця Карла Вялікага» Левандовский А. П.: Эйнгард, «Жизнь Карла Великого»

Катэгорыя:Рукапісы IX стагоддзя Катэгорыя:Хронікі Франкскай дзяржавы