Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы тэхнолагаў.

Гісторыя

1 чэрвеня 1930 года на аснове ляснога факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі быў створаны Лясны інстытут, урачыстае адкрыццё якога адбылося 1 кастрычніка ў Гомелі. У 1934 годзе Лясны інстытут перайменаваны ў Беларускі лесатэхнічны інстытут, і ў 1935 годзе яму прысвоена імя С. М. Кірава.

У сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе інстытут быў эвакуіраваны ў Свярдлоўск і ўключаны ў склад Уральскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 годзе пасля вызвалення Гомеля інстытут вярнуўся ў Беларусь. У жніўні 1946 года пераехаў у Мінск.

У 1961 годзе ў сувязі з хуткім развіццём хімічнай прамысловасці інстытуту была даручана падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для хімічнага комплексу і ён быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава.

За значныя дасягненні ў падрыхтоўцы інжынерных і навуковых кадраў, а таксама за развіццё навуковых даследаванняў інстытут Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 кастрычніка 1980 года быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1993 годзе Урад Беларусі прыняў рашэнне аб перайменаванні інстытута ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.

У 1995/96 гадах навучанне вялося па наступных факультэтах: лесагаспадарчы (з 1993 года выкладанне вялося на беларускай мове), тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, тэхналогіі арганічных рэчываў, хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, завочны, павышэння кваліфікацыі, па рабоце з замежнымі студэнтамі; падрыхтоўчае аддзяленне. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1949 года, дактарантура з 1988 года. Працаваў універсітэт беларускай мовы, гісторыі і культуры (з 1991 года).

У 2005 годзе Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь універсітэту нададзены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў лясной, хімічнай і паліграфічнай галінах.

20 красавіка 2011 года Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму ўніверсітэту ўручана Прэмія Ураду Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.

Склад ўніверсітэта

Лесагаспадарчы факультэт Факультэт лясной інжынерыі, матэрыялазнаўства і дызайну Факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў Факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі Факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый (выдавецкай справы і паліграфіі) Інжынерна-эканамічны факультэт Факультэт інфармацыйных тэхналогій Факультэт завочнай адукацыі Аддзяленне грамадскіх прафесій Інстытут падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «Развіццё» Ваенная кафедра

Рэктары

Арцемій Кузьміч Лабасёнак (1939—1941) Андрэй Карпавіч Пятруша (1944—1953) Фёдар Трафімавіч Касцюковіч (1953—1961) Віктар Яўграфавіч Віхроў (1961—1972) Уладзімір Сяргеевіч Раманаў (1973—1987) Іван Міхайлавіч Жарскі (1987—2016) Ігар Вітальевіч Войтаў (з 2016)

Гл. таксама Газета «Тэхнолаг»

Літаратура

Крыніцы

Спасылкі

Сайт універсітэта

Катэгорыя:1930 год у Гомелі Катэгорыя:1945 год у Мінску Катэгорыя:Універсітэты Мінска Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Вуліца Свярдлова (Мінск)