Ігар Васільевіч Жук (, в. Зані, Мядзельскі раён — , Гродна) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры. Доктар філалагічных навук (2004), прафесар (2006).

Біяграфія Скончыў у 1979 годзе БДУ і аспірантуру пры ім. 3 1982 года ў Гродзенскім універсітэце, у 1991—1995 гадах дэкан факультэта беларускай культуры і філалогіі.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1991 года.

Пахаваны на могілках в. Гожа Гродзенскага раёна.

Дзейнасць Даследаваў праблемы тэорыі празаічнага рытму, атрыбуцыі ананімных твораў, асаблівасці развіцця беларускай літаратуры XX ст. Аўтар навуковых прац «Грамадзянскасць маладой беларускай прозы (70-я гады)» (1986), «Сустрэчны рух: літаратуразнаўчыя эцюды» (1998), «Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання (на матэрыялах беларускай літаратуры XX стагоддзя» (2004), адзін з аўтараў кнігі «Матыўная прастора беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя» (2009).

У манаграфіі «Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання» распрацаваў арыгінальную канцэпцыю метрадынамікі празаічнага выказвання і ўпершыню ў гісторыі літаратуразнаўства апісаў механізм атрымання з дапамогай камп’ютарнай апрацоўкі тэксту метрычных аўтарскіх эталонаў, разгледзеў сістэму іх дынамічнага ўзаемадзеяння. Адлюстраваны ў іх г. зв. «рытмічны інстынкт» адкрывае новыя магчымасці для аналізу асаблівасцей мастацкага стылю майстроў беларускае прозы — Я. Брыля, В. Быкава, М. Гарэцкага, І. Мележа, К. Чорнага.

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Купалазнаўцы Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы