Прэшаўскі ўніверсітэт — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Прэшаве.
Агульная характарыстыка Гэта трэці па велічыні ўніверсітэт у Славакіі. Установа была створана ў 1997 годзе шляхам падзелу Універсітэта Паўла Ёзафа Шафарыка ў Кошыцах. У цяперашні час універсітэт складаецца з васьмі факультэтаў, 12 агульнаўніверсітэцкіх кафедраў, 2 спецыялізаваных кафедраў і 8 спецыялізаваных падраздзяленняў універсітэта. Універсітэт праз свае восем факультэтаў ажыццяўляе адукацыйны працэс амаль па 200 вучэбных праграмах у самых разнастайных галінах навучання і іх спецыялізацыях на ўсіх узроўнях вышэйшай адукацыі (бакалаўр, магістр, доктар).
Структура Філасофскі факультэт Грэка-каталіцкі багаслоўскі факультэт Факультэт гуманітарных і прыродазнаўчых навук Факультэт менеджменту Педагагічны факультэт Праваслаўны багаслоўскі факультэт Факультэт спорту Факультэт медыцынскіх навук
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Славакіі Катэгорыя:Прэшаў