Рачу́нскае вадасховішча — вадасховішча ў Беларусі, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, каля вёскі Рачуны.
Створана ў 1958 (1954Водохранилища — Гродненская область. Общая характеристика водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) годзе на рацэ Ашмянка ў энергетычных мэтах (Рачунская ГЭС). Катлавіна вадасховішча складаецца з 2 заліваў. Берагі пераважна высокія. Плошча вадасховішча складае 0,15Водохранилища — Гродненская область. Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» км². Даўжыня вадасховішча складае 2,7 км, найбольшая шырыня 0,21 км, сярэдняя — 0,19 км. Даўжыня берагавой лініі 8 км. Найбольшая глыбіня 7 м, сярэдняя — 3 м. Поўны аб’ём вады 1,34 млн м³. Даўжыня каменна-маставой плаціны вадасховішча складае 270 м, найбольшая вышыня 7,75 м.Водохранилища — Гродненская область. Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
У томе 13 Беларускай энцыклапедыі прыведзены такія параметры вадасховішча: плошча паверхні 1,5 км²; даўжыня 6,9 км, найбольшая шырыня 0,8 км; найбольшая глыбіня 4,4 м; аб’ём вады 2,3 млн м³; даўжыня берагавой лініі 13,8 км.
Літаратура
Ліст карты N-35-53. Стан мясцовасці на 1983 год. Выданне 1986 г.
Спасылкі Водохранилища — Гродненская область. Общая характеристика водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Гродненская область. Морфометрические показатели и характерные уровни водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Гродненская область. Современное использование водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Гродненская область. Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Вадасховішчы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Басейн Ашмянкі Катэгорыя:З’явіліся ў 1958 годзе Катэгорыя:1958 год у Беларусі Катэгорыя:Гідраграфія Смаргонскага раёна