Чарнаўцы () — горад на поўдні заходняй часткі Украіны, на рацэ Прут. Адміністрацыйны цэнтр Чарнавіцкай вобласці. Плошча 153 км². Насельніцтва каля 260 000 чал. (2024). Знаходзяцца за 408 км на паўднёвы захад ад Кіева, за 40 км ад украінска-румынскай граніцы. Вузел чыгуначных і аўтамабільных шляхоў.

Чарнаўцы — палітычны, культурны і рэлігійны цэнтр Букавіны.

Этымалогія назвы Назва горада пайшла ад фартыфікацыі, якая ў «Спісе гарадоў рускіх далёкіх і блізкіх» згадваецца як Чэрн на Пруце.

Гісторыя XII: узнікненне Чарнаўцоў згодна з археалагічнымі звесткамі. XIV: у складзе Малдовы, памежнае паселішча. 1408: першы ўспамін пра Чарнаўцы ў грамаце малдаўскага гаспадара Аляксандра Добрага ў сувязі з мытнай дамовай, якую ён склаў з Львоўскімі купцамі. 1488: цэнтр павету, атрымалі Магдэбургскае права. XV—XVIII стст.: горада неаднаразова цярпела ад ваенных канфліктаў, у выніку чаго прыйшло ў заняпад. 1538: апынуліся пад уладай Турцыі. 1775: перайшлі да Аўстрыі, цэнтр ваеннай адміністрацыі Букавіны. 1786: цэнтр вобласці ў складзе Галічыны. 1849: цэнтр аўтаномнага края Букавіна. 1866: адкрыццё чыгункі Чарнаўцы — Львоў. 1875: заснаванне Чарнавіцкага ўніверсітэта. 1873: рэзідэнцыя Букавінскіх мітрапалітаў. 3 лістапада 1918: згодна з рашэннем народнага веча Чарнаўцы далучыліся да Украіны. 11 лістапада 1918: горада заняла румынскае войска, з 28 лістапада — у складзе Румыніі. 1940: СССР анексаваў Чарнаўцы разам з паўночнай Букавінаю, у складзе УССР. 6 ліпеня 1941 1941 — 29 сакавіка 1944: знаходзіліся пад нямецка-румынскай акупацыяй.

Насельніцтва 1890 год — 54,2 чал., з іх немцаў і яўрэяў — 27 192 чал. (51,3 %), украінцаў — 10 384 чал. (19,6 %), румынаў — 7624 чал. (14,4 %), палякаў, мадз’яраў і інш. — 7808 чал. (14,7 %).Грігорий Купчанко. Буковина и еи русски жители. — Видень, 1895. — С. 15. 1939 год — 106 тыс. чал. 1959 год — 152 тыс. чал. 1970 год — 187 тыс. чал. 1977 год — 214 тыс. чал.Черновцы // 1991 год — 259 тыс. чал.Чернавцы // 2001 год — 240,6 тыс. чал., з іх украінцаў — 79,9 %, рускіх — 11,3 %, беларусаў — 0,4 %, палякаў — 0,6 %, малдаванаў — 1,6 %, румынаў — 4,5 %.Дністрянський М. С. Етнополітична географія України. — Львів: Літопис, 2006. С. 477. 2009 год -- 251 500 чал.

Эканоміка Прадпрыемствы лёгкай, машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, харчовай, хімічнай і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Асвета Чарнавіцкі нацыянальны ўніверсітэт імя Юрыя Фядзьковіча Букавінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Букавінскі ўніверсітэт

Славутасці

Гістарычная забудова горада XIX—XX стст.; Касцёл езуітаў (1893—1894); Корпус Чарнавіцкага ўніверсітэта (1874—1875); Гарадскі тэатр (1904—1905); Ратуша (1843—1847); Рэзідэнцыя Букавінскіх мітрапалітаў (з 1956 года — адзін з будынкаў Чарнавіцкага ўніверсітэта); Сабор кафедральны (1844—1864); Царква армянска-грэгарыянская (1869—1875, цяпер — арганная зала); Царква грэка-каталіцкая (1825—1830); Царква Св. Міколы (1607); Царква Св. Параскевы Пятніцы (1862); Царква Св. Тройцы (1774); Царква Св. Юрыя (Георгія, 1767); Царква Успення Прасв. Багародзіцы (1783); Чыгуначны вакзал (1898—1903);

Галерэя

Гарады-пабрацімы Сучава, Румынія Саскатун, Канада Солт-Лэйк-Сіці, ЗША Клагенфурт, Аўстрыя Конін, Польшча Падольск, Расія Разань, Расія Нацэрат-Ільіт, Ізраіль Наўёйі Акмяне, Літва

Выдомыя асобы Арсеній Яцанюк (нар. 1974) — украінскі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, юрыст. Уладзімір Мікалаевіч Мельнікаў (нар. 1951) — украінскі паэт, празаік, кампазітар. Раман Уладзіслававіч Ананьеў (нар. 1964) — беларускі дзяржаўны дзеяч

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Чарнавіцкая гарадская рада Старыя фота Чарнаўцоў — 3000 упарадкаваных фатаграфій

Катэгорыя:Гарады Чарнавіцкай вобласці