Хатава́ — рака ў Беларусі, у Пружанскім і Бярозаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Ясельда.
Даўжыня ракі 24 км, плошча вадазбору 138 км². У верхнім цячэнні рэчышча на працягу 10 км каналізаванае.
На карце ХІХ ст. (Шуберта) у вярхах Хатавы пазначаны яе левы прыток рака Зобна і ўрочышча (былая вёска) Зобны.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Ясельды Катэгорыя:Рэкі Пружанскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бярозаўскага раёна