200px|thumb|right|Ускладанне кветак да помніка Рафаэлу Казанове ў Барселоне

Нацыянальны дзень Каталоніі () — адзначаецца штогод 11 верасня ў памяць гадавіны заканчэння аблогі Барселоны 1714 года — апошняй бітвы вайны за іспанскую спадчыну, якая абярнулася для каталонцаў стратай аўтаноміі. У пакаранне за падтрымку, у тым ліку ваенную, каталонскім дваранствам эрцгерцага Карла VI у яго імкненні атрымаць Іспанскі трон, фактычны пераможца бітвы і вайны кароль Іспаніі Філіп V (у той час герцаг Анжуйскі) скасаваў усе правы і прывілеі Каралеўства Арагона і Каталоніі, якое спыніла сваё існаванне.

У 1980 годзе Жэнералітат Каталоніі (аўтаномны ўрад), які аднавіў дзейнасць, сваім першым рашэннем абвясціў 11 верасня Дыядай () — Нацыянальным днём Каталоніі.

Нацыяналістычна настроеныя каталонскія арганізацыі і палітычныя партыі традыцыйна ўскладаюць кветкі да помніка у Барселоне, які адыграў вялікую ролю падчас аблогі горада ў 1714 годзе, узначаліўшы на заключным яе этапе сілы гарадской самаабароны Барселоны ад французска-іспанскай арміі і, стаў адным са «слупоў» каталонскага нацыяналізму.

На працягу дня адбываюцца разнастайныя палітычныя акцыі, дэманстрацыі, канцэрты і святочныя мерапрыемствы. Шматлікія гараджане Барселоны чапляюць на адзежу палоскі з нацыянальнай сімволікай, на балконах вывешваюць нацыянальныя каталонскія сцягі.

Спасылкі

Інфармацыя аб Акце абвяшчэння Нацыянальнага дня Каталоніі на сайце Жэнералітата Каталоніі , , Інфармацыя аб «Дыядзе» — Нацыянальны дзень Каталоніі Артыкул аб Дыядзе Ларэнса Пенье

Катэгорыя:Каталонія Каталонія